У дачыненні да дырэктара Фонду барацьбы з карупцыяй (ФБК) Івана Жданава заведзеная крымінальная справа аб невыкананні рашэння суду. Вядзецца пра пастанову выдаліць фрагменты фільма «Ён вам не Дзімон». У лютым аналагічную справу завялі на былога кіраўніка ФБК Рамана Рубанава, піша Бі-Бі-Сі.
Справа заведзеная паводле ч. 2 са. 315 КК РФ (злоснае невыкананне прысуду суда), максімальнае пакаранне за якое – два гады пазбаўлення волі, паведаміў адвакат Уладзімір Варонін.
Следчыя лічаць, што Жданаў у якасці кіраўніка ФБК не выконвае рашэнне суда і «не выдаляе з інтэрнэту» фільм «Ён вам не Дзімон», напісаў адвакат.
В отношении Ивана @IoannZH Жданова возбудили очередное уголовное дело. Якобы в качестве руководителя ФБК, он не исполняет решение суда и не удаляет из интернета фильм "Он вам не Димон". pic.twitter.com/Ngn5Wvx1uC
— Воронин Владимир (@vb_voronin) August 28, 2019
Выдаліць фільм-расследаванне ФБК яшчэ ў верасні 2017 года Люблінскі суд Масквы абавязаў і Аляксея Навальнага. Рашэнне суду ўступіла ў сілу ў жніўні 2017 года.
Фільм-расследаванне «Ён вам не Дзімон» толькі на афіцыйным канале Аляксея Навальнага паглядзелі 31 мільён асобаў. Улады Расеі беспаспяхова патрабуюць выдалення гэтага расследавання.
СК belsat.eu