На час каранціну чачэнскім паліцэйскім выдалі «шлангі», каб лупіць парушальнікаў


Расейскі Telegram-канал Baza апублікаваў відэа, на якім чачэнскія паліцыянты трымаюць у руках даўгія палкі. Яны нібыта павінны дапамагчы ў барацьбе з парушальнікамі каранціну.

«Каранцін дзейнічае. Хто не разумее, папрасілі шлангам даць зразумець. Вось такая цішыня ў Шалі [горад за 40 км. ад Грознага – сталіца Чачэніі]», – кажа паліцэйскі на відэа.

28 сакавіка Рамзан Кадыраў паведаміў, што праз каронавірус перамяшчэнне людзей у Чачэніі абмяжуюць.

Раней выданне «Новая газета» апублікавала падобнае відэа. Выданне напісала, што ў руках паліцэйскія трымаюць поліпрапіленавыя трубы.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў