На беразе Свіслачы знайшлі труп чалавека

Раніцай 19 студзеня на беразе Свіслачы, непадалёку ад гатэлю «Беларусь», жанчына падчас шпацыру выявіла труп мужчыны. Пра гэта паведамляе агенцыя «Минск-Новости».

Жанчына шпацыравала ўздоўж узбярэжжа Свіслачы з сабакам. Труп чалавека выявіў яе гадаванец. Цела мужчыны знаходзілася паблізу пешаходнага маста, які злучае гатэль і Палац спорту. Жыхарка сталіцы выклікала хуткую дапамогу. Пазней прыбылі і следчыя органы.

Паведамляецца, што памерлы мужчына на выгляд 30-35 гадоў.

2-га студзеня ў Свіслачы падчас ачышчальных працаў камунальнікі знайшлі спартовую торбу з парэшткамі чалавечых канцавінаў. Апынулася, што гэта парэшткі жанчыны, якую забіў замежнік. Яму выстаўлена абвінавачванне.

Міліцыя ўстанавіла асобу жанчыны, канечнасці якой знайшлі ў Свіслачы

СК belsat.eu

Hавiны