На Берасцейшчыне затрымалі меркаванага педафіла

Міліцыя затрымала 40-гадовага жыхара Берасцейскай вобласці за дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да выхаванак дзіцячага садку.

Ад ягоных дзеянняў пацярпелі дзве дзяўчынкі – 4 і 6 гадоў.

Падазраваны жанаты, але жыў не з жонкай, а са сваймі бацькамі.

Вядома, што раней мужчына быў судзімы за крадзеж і замах на забойства. Цяпер ён затрыманы і змешчаны ў ізалятар. Распачатая крымінальная справа.

КА belsat.eu

Тэгі:

Hавiны