На БелАЭС завезлі ядравае паліва


Міністэрства энергетыкі Беларусі паведаміла, што на пляцоўку БелАЭС прыбыў састаў з расейскім ядравым палівам для першага энергаблоку.

Нагадаем, 28 красавіка стала вядома, што расейская дзяржкарпарацыя «Расатам» рыхтуецца да пастаўкі на БелАЭС ядравага паліва. Таксама планавалася накіраваць у Беларусь некалькі групаў расейскіх спецыялістаў.

«На пляцоўку будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі прыбыў састаў з ядравым палівам для першага энергаблока, – паведамляецца ў прэс-рэлізе Міністэрства энергетыкі Беларусі ад 6 траўня, – На АЭС забяспечана неабходная тэхнічная гатоўнасць памяшканняў, абсталявання, сістэмаў і элементаў, а таксама арганізацыйная гатоўнасць персаналу станцыі да бяспечнага карыстання свежым ядравым палівам.

Да завозу паліва ў адпаведнасці з нарматыўнымі дакументамі аб’екты першага энергаблока перададзеныя пад ахову ўнутраных войскаў у штатным рэжыме».

Прыёмка паліва будзе арганізавана спецыялістамі БелАЭС сумесна з генеральным падрадчыкам у адпаведнасці з тэхнічным рэгламентам, кажуць у міністэрстве.

Hавiны
Сейм Літвы заклікаў урад абмежаваць пастаўкі электрычнасці з Беларусі
2020.05.05 20:35

Увод у эксплуатацыю першага энергаблока БелАЭС запланаваны ў 2020 годзе, другога – у 2021.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў