На БелАЭС рыхтуюцца да «гарачай абкаткі» рэактара


Першы энергаблок Беларускай АЭС фактычна гатовы да запуску. На ім распачаліся пусканаладачныя працы ў выглядзе гарачай абкаткі рэактарнай устаноўкі, піша БелТА.

«Мы выйшлі на фінішную прамую падрыхтоўкі энергаблоку да пуску. Наступны этап, згодна з планам падрыхтоўкі, – рэвізія асноўнага і дапаможнага абсталявання першага і другога контураў энергаблоку», – распавёў дырэктар праекту ўзвядзення БелАЭС Віталь Палянін.

Паводле Віталя Паляніна, гарачая абкатка – гэта тэхналагічны працэс, які імітуе працу энергаблоку. На гэтым этапе ў рэактар загружаюцца імітатары цеплавыдзяляльных зборак. У сваю чаргу адмыслоўцы спраўджваюць працаздольнасць асноўнага абсталявання на адпаведнасць патрабаванням бяспекі.

Запуск першага энергаблоку БелАЭС запланаваны на студзень 2020 году. Раней паведамлялася, што ядравае паліва на электрастанцыю будзе дастаўлена ўжо сёлета.

Hавiны
Кіраўнік БелАЭС паведаміў, калі чакаецца фізічны пуск станцыі
2019.10.09 17:21

Першапачаткова прадугледжвалася, што БелАЭС запрацуе ў 2018-м годзе. Аднак беларускі бок запатрабаваў замяніць корпус рэактара пасля інцыдэнту з яго падзеннем (у ліпені летась падчас перамяшчэння корпус рэактара для першага блока БелАЭС выслізнуў і датыкнуўся зямлі), тэрміны перанеслі.

Краіны Захаду, а таксама эколагі лічаць, што АЭС у Астраўцы будуецца з парушэннямі. Гэта пацвярджаюць і вынікі правяранняў. Гэтак, Следчы камітэт паведамляў, што ў выніку карупцыі на БелАЭС усталявалі вентыляцыйныя агрэгаты і клапаны для затрымання агню без праходжання кантролю. Таксама вентыляцыйнае абсталяванне ставілі без неабходнага кантролю.

Hавiны
Следчы камітэт: На БелАЭС дэфекты ў вентыляцыі могуць прывесці «да збояў сістэмы ў цэлым»
2019.09.23 13:07

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў