На арыштаванага Пятра Маркелава склалі новы пратакол


Да грамадскага актывіста Пятра Маркелава, якога асудзілі за тое, што здымаў відэа на выбарчым участку, нарэшце дапусцілі адваката.

Абаронцу Альбіну Мінгазаву не пускалі да арыштаванага два дні. І толькі на трэці яна здолела патрапіць да Пятра Маркелава.

Hавiны
Пракуратура адмовілася дапамагаць Пятру Маркелаву, да якога не пускаюць адваката
2019.12.14 15:45

Як распавялі «Белсату» сваякі актывіста, зараз з ім усё добра. Слядоў фізічнага ціску не заўважана. Разам з тым у першыя дні ў Маркелава забралі матрац, блакнот і асадку. Ён сядзеў з бяздомнымі, яны кашлялі, па ім скакалі вошы, а ежу і вопратку падчас рэгулярных вобшукаў працаўнікі ЦІП скідалі на брудную падлогу.

Таксама стала вядома, што на актывіста склалі пратакол за ўдзел у мітынгу 7 снежня супраць паглыблення інтэграцыі Беларусі ды Расеі.

Hавiны
Севярынца будуць судзіць за пратэсты 7 снежня
2019.12.17 16:34
  • Падчас парламенцкай кампаніі Пётр Маркелаў быў даверанай асобай кандыдата ў дэпутаты ад «Моладзевага блоку»Стаса Шашка. Як давераная асоба, Маркелаў скарыстаўся магчымасцю назіраць за выбарамі – на 286-м участку 99-й акругі. Пасля таго, як ён стаў здымаць на відэа патрабаванне Шашка пералічыць пададзеныя за яго галасы, на ўчастак прыехаўнарад міліцыі.
  • 9 снежня суддзя Маскоўскага раённага суду Таццяна Матыль асудзілаПятра Маркелава на 14 содняў арышту за відэаздымку падліку галасоў на выбарчым участку.
  • 12 снежня з маці Пятра Маркелава звязаўся чалавек, які сядзеў з ім у адной камеры. Хлопец паведаміў, што Пётр на Акрэсціна знаходзіцца ў цяжкіх умовах: у камеры антысанітарыя і вошы. Адваката да яго пускаць адмаўляліся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў