На Алімпіяду-2020 ад Беларусі паедзе «максімум два» цяжкаатлеты. МАК увёў санкцыі


Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) падтрымаў ідэю скарачэння квот для краінаў, якія маюць праблемы з выкананнем антыдопінгавых правілаў. Пра гэта паведамляе карэспандэнт insidethegames.biz, які пабываў на прэс-канферэнцыі МАК у Бангкоку, дзе праходзіць міжнародны канвент «SportAccord».

Паводле выдання, кіраўнік МАК Томас Бах заклікаў больш жорстка змагацца з допінгам і прывёў прыклад Міжнароднай федэрацыі цяжкай атлетыкі (IWF), якая пазбавіла некаторыя краіны квот на чэмпіянат свету і Алімпіяду.

«Хацеў бы адзначыць падыход, які выкарыстоўвае IWF, скарачаючы квоты для краін з вялікай колькасцю антыдопінгавых парушэнняў. Выканкам МАК ухваліў такі падыход, мы падтрымліваем яго», – заявіў Бах.



Сёлета IWF паведаміла, што члены зборных Расеі, Казахстана, Азербайджана, Арменіі і Беларусі, якія здзейснілі 20 і больш парушэнняў антыдопінгавых правілаў з 2008 па 2012 год, будуць прадстаўлены на Алімпіядзе ў Токіо максімум двума спартоўцамі.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў