На акцыю салідарнасці з затрыманымі па «справе патрыётаў» прыйшло каля 10 чалавек


Сябры затрыманых па «справе Белага легіёна» і неабыякавыя сабраліся на Кастрычніцкай плошчы.

На Кастрычніцкай плошчы ў Менску прайшла акцыя салідарнасці пад лозунгам «Свабоду палітвязням». Грамадзянскія актывісты патрабуюць, каб улады вызвалілі са следчых ізалятараў патрыётаў, абвінавачаных у стварэнне незаконнага ўзброенага фармавання.

Акцыя распачалася а 18:00 і цягнулася 35 хвілінаў. Затрыманняў на плошчы не было. Фота – Вячаслаў Радзіміч.
За Палацам рэспублікі прыпаркаваны аўтазак. Фота – ЮЛ
Фота – Вячаслаў Радзіміч.

Паводле адной з удзельніц, рэжысёра Вольгі Нікалайчык, людзі «салідарныя на адлегласці».

Фота – Вячаслаў Радзіміч.

«Мы бачым, як развалілася справа аб масавых беспарадках, яна ўжо зачыненая. А што яны там кажуць пра ўзброеныя і няўзброеныя групы, мы памятаем, што нашым следчым органам даверу няма, бо яны ўвесь час дазваляюць сабе хлусіць у маленькіх справах», – заявіў падчас акцыі Максім Вінярскі, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Каля дзясятка чалавек прынеслі на Кастрычніцкую плошчу расцяжку «Свабоду палітвязням» і партрэты арыштаваных. Міліцыянт, які падышоў да пратэстоўцаў з мегафонам, назваў акцыю несанкцыянаванай і пагражаў прыцягнуць прысутных да адказнасці. Пра затрыманні паведамленняў няма.

Такія джыпы стаяць побач з Кастрычніцкай плошчай. Фота – ВЧ.

Па вуліцах у раёне Кастрычніцкай плошчы ездзяць мікрааўтобусы без апазнавальных знакаў.

Фота – Вячаслаў Радзіміч.
Славутыя сінія мікрааўтобусы менскай міліцыі прыпаркаваныя каля Дому афіцэраў. Фота – ВЧ.
Фота – Вячаслаў Радзіміч.

У «Справе патрыётаў», таксама вядомай, як «Справа Белага легіёну», цяпер у следчым ізалятары сядзяць 14 асобаў. Іх абвінавачваюць у стварэнні ўзброенай групоўкі, але матэрыялы справы, якія паказвае дзяржаўнае тэлебачанне, выклікалі недавер у грамадстве.

ДД

Стужка навінаў