Кандыдат у прэзідэнты Украіны Уладзімір Зяленскі не прыйшоў на афіцыйныя перадвыбарчыя дэбаты, якія планавалася правесці ў студыі «Суспільного телебачення» (телеканал «UA: Перший»).
Дэбаты на «UA: Перший» (у адрозненні ад дэбатаў на стадыёне) мусілі прайсці пад эгідаю ЦВК Украіны. Яшчэ знаходзячыся на стадыёне, Парашэнка заклікаў Зяленскага працягнуць размову ў студыі. Зяленскі не сказаў, ці пойдзе на афіцыйныя дэбаты, але ў выніку на «UA: Перший» гэтак і не з’явіўся.
У адпаведнасці з правіламі дэбатаў уся гадзіна эфірнага часу адышла Парашэнку. Цягам гадзіны дзейны прэзідэнт адказваў на пытанні журналістаў, актывістаў і грамадскіх дзеячаў у межах кампаніі #Єпитання.
Нагадаем, з пункту гледжання ЦВК, дэбаты на стадыёне былі нефармальнымі і мусяць разглядацца проста як перадвыбарчая агітацыя двух кандыдатаў.
ІІ belsat.eu