На ачышчэнне ад бруднай нафты пойдзе шэсць-восем месяцаў


У Беларусі цяпер 1,328 млн тонаў забруджанай хлорарганічнымі злучэннямі расейскай нафты. Пра гэта паведаміў віцэ-прэзідэнт кампаніі «Транснефть» Сяргей Андронаў.

У прыватнасці, у сістэме магістральных нафтаправодаў кампаніі «Гомельтранснафта Дружба» знаходзіцца 868 тыс. тонаў, «Полацктранснафта Дружба» – 460 тыс., паведамляе «Коммерсантъ».

Hавiны
Ці дазволіць Расея Беларусі купляць нафту ў Казахстане?
2019.05.27 17:28

Працэс выцяснення пачаўся 24 мая. На ачышчэнне сістэмы ад бруднай нафты спатрэбіцца каля шасці-васьмі месяцаў, паведаміў Сяргей Андронаў.

Нагадаем, што транзіт расейскай нафты праз Беларусь па трубаправодзе «Дружба» мусіць цалкам аднавіцца да канца ліпеня. Пра гэта паведаміў 21 траўня старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў.

Аб’ектыў
«Капейкавы» рост: цэны на бензін павялічваюцца штотыдзень
2019.05.26 21:56

Што датычыць аб’ёмаў паставак расейскай нафты ў Беларусь у 2019 годзе, то гэта пытанне будзе абмяркоўвацца ў першай дэкадзе чэрвеня.

Пры гэтым Беларусь будзе патрабаваць кампенсацыі наўпроставых і ўскосных стратаў ад няякаснай нафты з Расеі, у тым ліку з прычыны недаатрыманай выручкі ад транзіту і ўласнага экспарту.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў