Кубінскія інфарматыкі стварылі інтэрнэт-энцыклапедыю, прысвечаную рэвалюцыянеру.
Былы кубінскі лідар Фідэль Кастра, які адзначае ў суботу 90-годдзе, у якасці аднаго з падарункаў атрымаў прысвечаную яму інтэрнэт-старонку.
Сайт fidelcastro.cu стварылі супрацоўнікі кубінскага інфармацыйнага парталу Cubadebate і спецыялісты з Гаванскага ўніверсітэту інфармацыйных тэхналогіяў.
Тут сабраны архіў выступаў і выказванняў лідара кубінскай рэвалюцыі, фотаздымкі, відэаматэрыялы, тэксты і лісты Кастра, а таксама карыкатуры на Фідэля.[/vc_column_text]
Аўтары адзначаюць, што частка інфармацыі, якая змяшчаецца на сайце, уяўляе вялікую каштоўнасць для спецыялістаў. Напрыклад, сярод 3-х тыс. фотаздымкаў можна знайсці мноства кадраў з асабістага архіва сямʼі Кастра – напрыклад, з дзяцінства Фідэля.
ДД, belsat.eu