МЗС: У Беларусі з трывогай назіраюць за сітуацыяй у Кыргызстане

У Беларусі з трывогай назіраюць за станам у Кыргызстане, дзе сілавая аперацыя ў дачыненні да былога прэзідэнта Алмазбека Атамбаева прывяла да гібелі байца спецназу, траўмаў і раненняў грамадзян, паведамляе прэс-служба беларускага вонкавапалітычнага ведамства.

«Спадзяемся, што гэтыя трагічныя падзеі не прывядуць да дэстабілізацыі становішча ў краіне і раз’яднання кыргызскага грамадства.

Разлічваем на тое, што кіраўніцтву Кыргызстану ўдасца забяспечыць вяршэнства закону, стабільнасць у дзяржаве і пазбегнуць далейшай эскалацыі сітуацыі, поўнай чалавечымі ахвярамі», – гаворыцца ў заяве МЗС.

У выніку спробы штурму рэзідэнцыі Атамбаева ўвечары 7 жніўня загінуў 1 спецназавец. Колькасць пацярпелых дасягнула 52 асобаў.

Былы прэзідэнт Кыргызстану Атамбаеў здаўся ўладам

КА belsat.eu

Hавiны