Памочнік кіраўніка сірыйскага МЗС Айман Сусан адрэагаваў на заяву амерыканскага прэзідэнта Доналда Трампа, які назваў прэзідэнта Сірыі Башара аль-Асада «жывёлінай».
«Калі вы самі жывёліна, то не трэба думаць, што ўсё астатнія такія ж», – цытуе прадстаўніка МЗС Сірыі ria.ru.
Трамп назваў Башара аль-Асада «жывёлінай» і «мясніком», адказваючы на пытанні журналісткі тэлеканалу «Fox Business». Падчас размовы кіраўнік ЗША назваў прэзідэнта Расеі «дʼябальскай персонай».
ЮВ, belsat.eu