МЗС Расеі пракаментаваў чуткі пра план Пуціна ўзначаліць Саюзную дзяржаву


У інтэрв’ю выданню РБК кіраўнік вонкавапалітычнага ведамства Расеі Сяргей Лаўроў пракаментаваў чуткі пра тое, што Уладзімір Пуцін збіраецца стаць кіраўніком Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

«У Саюзнай дамове няма нічога, што магло б падвесці да спекуляцыяў пра тое, што мэта – вывесці кагосьці на «прэзідэнцкі трон». Прачытайце. Вы ж прафесіяналы. Там няма гэтага», – сказаў Лаўроў.

Аб’ектыў
Распачаўся збор подпісаў за выхад Беларусі з Саюзнай дзяржавы
2019.05.28 22:45

Адным з першых пра план Пуціна ўзначаліць Саюзную дзяржаву распавёў галоўны рэдактар «Эхо Москвы».

Нагадаем, што размовы пра рэвізію дамовы аб Саюзнай дзяржаве пачаліся напрыканцы 2018 года. Напачатку 2019 была створаная міжурадавая працоўная група ў пытаннях інтэграцыі Расеі і Беларусі. З расейскага боку гэтую групу ўзначаліў міністр эканамічнага развіцця Максім Арэшкін, з беларускага – міністр эканомікі Дзмітрый Круты.

Аб’ектыў
Уладзімір Макей назваў перамовы аб інтэграцыі «руціннымі»
2019.06.04 21:30

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў