Мытнікі выявілі на мяжы кантрабанду IPhone коштам 40 тысяч долараў

Спробу перамясціць праз мяжу схаваны ў цяжкадаступных месцах аўтамабіля падакцызны тавар спынілі памежнікі ў пункце пропуску «Дамачава». Паведамляе пра гэта сайт Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі.

Падчас афармлення на ўезд у Беларусь у аўтамабілі Renault, якім кіраваў 33-гадовы жыхары Берасця былі выяўлены прыкметы магчымай наяўнасці тайнікоў у транспартным сродку.

Падчас паглыбленага надгляду, сумесна з супрацоўнікамі мытні, пад заднім сядзеннем і ў канструктыўных асаблівасцях кузава хэтчбэка выяўлена ў агульнай складанасці 28 смартфонаў iPhone Xs і 2 – iPhone Xr.

Кошт канфіскаваных мытняй мабільных прыладаў склаў больш за 85 тысячаў рублёў. Пры гэты кошт канфіскаванага да рашэння суда аўтамабіля 2002 году выпуску складае ў дзесяць разоў меней за кантрабанду – амаль 8 тысячаў рублёў.

Летась кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Літву вырасла амаль удвая

СК belsat.eu

Hавiны