Мытнікі выкрылі лясныя сцежкі, па якіх польскія яблыкі едуць з Беларусі ў Расею


Фота – sztu.customs.ru

Расейскія мытнікі затрымалі ў Пскоўскай вобласці дзевяць фураў з амаль 104 тонамі леташніх яблыкаў з Польшчы і іншых краінаў (паходжанне некаторай садавіны не ўдалося ўсталяваць). Кіроўцы везлі іх у Расею з тэрыторыі Беларусі ляснымі сцежкамі.

Садавіну перамяшчалі з тэрыторыі Беларусі ў Расею без суправаджальных дакументаў, падае прэсавая служба Паўночна-заходняга ўпраўлення Федэральнай мытнай службы Расеі.

Фота – sztu.customs.ru

Затрыманне грузавікоў праводзілася пры сілавым падтрыманні атраду хуткага рэагавання Пскоўскай мытні.

Пасля гэтага груз знішчылі ў прысутнасці службовых асобаў федэральных кантрольных органаў.

Фота – sztu.customs.ru

Агулам было знішчана 103,5 тоны яблыкаў коштам каля $ 80 000.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў