Мытнікі канкрэтызавалі, як ільготнікам атрымаць зніжку на ўвоз аўто ў Беларусь

Дзяржаўны Мытны камітэт падрабязна патлумачыў асноўныя аспекты прымянення Указу № 140 «Аб кампенсацыі мытаў, падаткаў». Тлумачэнні апублікаваныя на сайце ведамства ў выглядзе пытання-адказу.

Пытанне 1: Якія дакументы ў адпаведнасці з Указам № 140 неабходна прадставіць у мытню пры ўвозе ў Рэспубліку Беларусь аўтамабіля, каб атрымаць кампенсацыю 50 %?

Адказ: Указам 140 прадугледжана, што плацяжы пакрываюцца інвалідам I або II групы, бацькамі шматдзетных сямей.

Для таго каб скарыстацца такім пакрыццём неабходна прадставіць у мытню наступныя дакументы:

  • пасведчанне інваліда – для інвалідаў I або ІІ групы;
  • пасведчанне шматдзетнай сям’і – для бацькоў шматдзетнай сямʼі.

Дакументы павінны быць сапраўдныя на момант дэкларавання аўтамабіля.

Пытанне 2. Якім чынам можна скарыстацца прадугледжаных Указам № 140 кампенсацыяй плацяжоў?

Адказ: Указ № 140 прапануе два спосабы кампенсацыі.

  • Першы спосаб: пасведчанне інваліда або пасведчанне шматдзетнай сямʼі можна паказаць непасрэдна пры ўвозе аўтамабіля. У такім выпадку плацяжы ў дачыненні да такога аўтамабіля фізічная асоба мае права выплаціць у памеры 50 % ад належных, г.зн. палову.
  • Другі спосаб: калі па нейкай прычыне дакументы (пасведчанні) не былі прадстаўлены падчас дэкларавання транспартнага сродку, то такія дакументы можна прадставіць у мытню на працягу аднаго года з дня такога выпуску. І ў такім выпадку палова ад выплачаных плацяжоў будзе вернутая фiзiчнай асобе па яго заяве.

Пытанне 3. Ці можна прадаваць або перадаваць іншым асобам транспартны сродак, увезены з прадугледжаных Указам № 140 кампенсацыяй?

Адказ: Указам № 140 не прадугледжаныя абмежаванні па карыстанні і распараджэнні транспартнымі сродкамі, пры ўвозе якіх мытныя плацяжы пакрываліся ў адпаведнасці з указам.

Пытанне 4. Як часта можна скарыстацца кампенсацыяй?

Адказ: Указам № 140 вызначана, што пакрыццё прадугледжана аднакротна на працягу году. І ў дадзеным выпадку гаворка ідзе не пра каляндарны год (з 1 студзеня па 31 снежня), а пра год, падлік якога пачынаецца з дня папярэдняга выпуску транспартнага сродку ў свабоднае абарачэнне. То бок, калі машына будзе ўвезеная з 1 траўня 2019 года, то наступную машыну можна будзе завезці праз год, пачынаючы з 2 траўня 2020 года.

Перакупы шукаюць ільготнікаў, каб прыгнаць аўто з паніжанымі мытамі

СК belsat.eu

Hавiны