У Менску 20 ліпеня каля 13:00 на тэрыторыю Цэнтральнага РУУС незаконна пранік 25-гадовы жыхар сталіцы. Ён здолеў пералезці праз плот з калючым дротам і рукамі пабіць шкло ў дзвярах будынку РУУС.
Зламысніка затрымалі. З парэзамі ад дроту і пабітага шкла яго даставілі ў больніцу, паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных справаў Беларусі.
Мяркуецца, што затрыманы быў п’яны або пад уздзеяннем наркотыкаў.
Раней мянчук прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за хуліганства паводле арт.339 КК. Новы інцыдэнт здарыўся ў дзень народзінаў мужчыны.
МГ belsat.eu