Мянчук спрабаваў трапіць у метро з шабляй


Спрабаваў прайсці на платформу станцыі метро «Плошча Леніна», служба бяспекі спыніла.

Пра інцыдэнт распавялі ў ГУУС Менгарвыканкаму.

«Пабачыўшы, што пасажыр нясе ў руках прадмет, падобны на шаблю (у ножнах), супрацоўнікі службы бяспекі падземкі спынілі яго для дагляду і выклікалі міліцыянтаў, якія дзяжурылі. Вартавыя парадку канфіскавалі падазроную прыладу і перадалі яе экспертам-крыміналістам», – распавяла супрацоўнік аддзелу інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Менгарвыканкаму Кацярына Вяршыцкая.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

«Устаноўлена, што мужчына, у якога канфіскавалі шаблю, займаецца рэстаўрацыяй прадметаў даўніны», – паведаміў намеснік начальніка УУС па ахове Менскага метрапалітэну Мікалай Глазко.

Сталічныя эксперты-крыміналісты даследуюць незвычайны абʼект. Падчас экспертызы будуць высвятляць, ці можа лічыцца канфіскаваная шабля халоднай зброяй. Папярэднія звесткі сведчаць пра тое, што ў рукі праваахоўнікам трапіла кавалерыйская салдацкая шабля ўзору 1827 года.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-навіны»

Стужка навінаў