«Мы вартыя лепшага» #немойпрэзідэнт

Belsat.eu чакае вашыя гісторыі пад гэштэгам #немойпрэзідэнт #мойпрэзідэнт.

Чарговая гісторыя, якая прыйшла нам на сайт. Публікуем яе.

«А.Г., вы не мой прэзідэнт. Ваш час выйшаў. Вы – нашае слабое звяно. Бывайце. Я больш не хачу, каб наш народ асацыявалі з вамі. Мы вартыя лепшага. Талерантны, працавіты і цярплівы НАРОД, які ўжо не можа маўчаць, выконваць вашыя загады і жыць у страху. Прыйшло новае пакаленне і мы пакаленне, якое вас не выбірала, якія хочуць жыць і развівацца ў СВАЁЙ краіне, а не іміграваць у іншыя, якія хочуць жыць з сям’ёй і ганарыцца сваёй краінай. Хочуць, каб нашую краіну асацыявалі з ІТ-сістэмай, з сістэмай аховы здароўя, адукацыі, якія працуюць на ўзроўні, але не дзякуючы вам, а насуперак.

9 жніўня пачнецца новая гісторыя і мы павінны яе пачаць пісаць з чыстага ліста. Толькі ў нашых руках нашая будучыня, нашая свабода і свабода нашых дзяцей. Мы больш не жадаем жыць у страху, мы хочам жыць у нашай краіне. Я ганаруся, што я беларуска».

***

У сацыяльных сетках актыўна набірае моц флэш-моб пад гэштэгам #немойпрэзідэнт. Мы прапануем вам дасылаць вашыя гісторыі нам. Ананімнасць (у выпадку, калі вы гэтага патрабуеце) гарантуем. Можна пазначыць толькі імя, узрост, горад. Дасылайце вашыя гісторыі пад гэштэгамі #немойпрэзідэнт альбо #мойпрэзідэнт. Чаму Лукашэнка ваш альбо не ваш прэзідэнт? Дасылаць іх можна праз форму зваротнай сувязі на нашым сайце ці праз прыватныя паведамленні да «Белсата» у любых сацыяльных сетках.

Іншыя гісторыі:

Hавiны