«Мы стаміліся». «Charlie Hebdo» выпусціў адмысловы нумар да 5-й гадавіны тэракту

Гадавіну тэрарыстычнага акту французскі сатырычны часопіс «Charlie Hebdo» адзначыў адмысловым выпускам.

У адмысловай карыкатуры журналісты не толькі згадалі памяць загінулых лозунгам «Je suis Charlie», але і выказалі сваю стомленасць ад няспынных дэманстрацыяў у Францыі.

Людзі з плакатамі «Я – Charlie», «Я – Рух французскіх прадпрыемстваў», «Я – Французская дэмакратычная канфедэрацыя працы», «Я – усеагульная канфедэрацыя працы», «Я стаміўся».

У прыватнасці, людзі на малюнку трымаюць плакаты з надпісамі «Я – Charlie», «Я – Рух французскіх прадпрыемстваў», «Я – Французская дэмакратычная канфедэрацыя працы», «Я – усеагульная канфедэрацыя працы», «Я стаміўся».

«Гэта было пяць гадоў таму, гэта было стагоддзе таму, гэта было ўчора. «Charlie Hebdo» – гэта газета, якая не любіць ні пашаны, ні памінання, асуджаная 7 студзеня кожнага года падвяргацца і таму, і другому. Charlie, 5 гадоў, нічога не забудзь і працягвай», – гаворыцца ў паведамленні рэдакцыі.

Адказ мастакоў на бойню ў «Charlie Hebdo». Найлепшыя малюнкі

7 студзеня 2015 года на рэдакцыю «Charlie Hebdo» напалі ісламскія тэрарысты. У выніку тэракту ў рэдакцыі загінулі 12 чалавек, уключаючы галоўнага рэдактара, і 11 былі параненыя.

Атака стала пачаткам нападаў, ахвярамі якіх агулам сталі 17 чалавек.

МГ belsat.eu

Hавiны