«Мы маем права на голас». Прадпрымальнікі «Экспабелу» дамагліся зніжэння арэнды ў два разы


Каля двух месяцаў доўжыліся перамовы з адміністрацыяй. Новы кошт арэнды пратрымаецца ад чэрвеня да жніўня.

Пра зніжэнне арэнднай платы для прадпрымальнікаў «Экспабелу» паведаміла грамадскае аб’яднанне «Перспектыва».

Адзін з прадпрымальнікаў распавёў нам, як атрымалася дасягнуць згоды:

«Месяцы два таму пачалі дамаўляцца. Ігнаравалі нас. Ці то ў канцы лютага, ці то на самым пачатку сакавіка мы адзін ліст напісалі, потым другі ліст, потым выйшлі адзін раз да адміністрацыі без прэсы, потым другі раз з прэсай. Мы прасілі вырашыць сваё пытанне ў рамках дамовы. Мы маем права на голас. Ну і літаральна сёння даведаліся пра зніжэнні. Травень яны пакінулі без зменаў. З-за курсу нейкая мінімальная змена была. На летні перыяд, на тры месяцы прынятае рашэнне на 50 % знізіць арэнду».

Аб’ектыў
«Трэба карміць сям’ю». Як працуе «Поле цудаў» падчас пандэміі
2020.04.19 21:01

Спачатку адміністрацыя адмаўлялася пайсці на саступкі спасылаючыся на тое, што для гэтага няма эканамічнага абгрунтавання:

«Маўляў, у краіне каранціну няма, чаму вам дрэнна? Межы зачыненыя, значыць вам павінна быць добра: у краіне людзей больш, выязных менш, значыць купляюць больш».

Арандатар разважае, што адміністрацыя магла спужацца сыходу прадпрымальнікаў на іншыя гандлёвыя пляцоўкі:

«Я думаю, вялікую ролю сыграла тое, што пайшлі прапановы ад рынкаў забраць нас цалкам пад сваё крыло. З’явіліся пустыя гандлёвыя пляцоўкі з больш выгоднымі прапановамі. Але гэта толькі мая здагадка. Не магу сказаць, што паслужыла прычынай».

Hавiны
Прадпрымальнікі Магілёўшчыны: Падаткаў ніхто не адмяняў. Чаму нам не даюць працаваць?
2020.04.17 16:29

Наш суразмоўца ўсцешаны зменамі, але недавер да рашэння адміністрацыі застаецца:

«У любым выпадку гэта плюс. У любым выпадку мы чагосьці дамагліся. Але на словах шмат што могуць казаць, пакуль што ніхто нічога не падпісаў. Я, напрыклад, асабіста не падпісваў дамову пра зніжэнне. Я гэтага не бачыў афіцыйна. Але адміністратары на «Вы» пачалі размаўляць і больш пачціва. Адміністрацыя ў нас увогуле вельмі складаная».

Аб’ектыў
Каронавірусны ўдар па эканоміцы: ці выстаіць Беларусь?
2020.03.23 23:02

Каб спраўдзіць, ці дакладна арандатарам знізяць арэнду на 50 %, Belsat.eu патэлефанаваў у выставачны цэнтр «Аквабел», адміністрацыі якога падпарадкоўваецца ГЦ «Экспабелу». Але каментар там даваць адмовіліся:

«Мы не даем каментар. На жаль, гэта камерцыйная таямніца адносінаў паміж арандатарам і кампаніяй».

Тым часам прадпрымальнік лічыць, што гэта слушны крок з боку адміністрацыі:

«Справа ў тым, што выгадней зачыніцца і з’ехаць. Таму і запытвалі максімальныя патрабаванні, каб застацца на рынку, каб існаваў рынак. Гэта ж найперш у іх інтарэсах, а не ў нашых. У іх жа ўвесь ГЦ заснаваны на наведвальнасці. Калі нас не будзе, то і наведвальнасці не будзе».

ДЗ Belsat.eu

Стужка навінаў