Музычны канал пакажа шоу з гуртом «Цягні-Штурхай», якое знялі ў Курапатах


Вядоўца шоу «Предельно откровенно» Юлія Аляксандрава (злева) і гурт «Цягні-Штурхай». Фота – з сацыяльных сетак калектыву

Забаўляльны канал «RuTV-Беларусь» запісаў шоу з гуртом «Цягні-Штурхай» у рэстарацыі «Поедем поедим». Гэта не спадабалася абаронцам Курапатаў. Павел Севярынец заклікае байкатаваць музыкаў.

Праграму «Предельно откровенно» з удзелам беларускіх музыкаў пакажуць у эфіры забаўляльнага каналу чатыры раз запар – па вечарох ад 4 да 6 студзеня. Мяркуючы па інфармацыі з акаўнту калектыву ў сацыяльных сетках, запіс праграмы адбыўся яшчэ месяц таму.

«Пасля з’яўлення гэтай інфармацыі ў сацсетках беларусы пачалі мінусаваць акаўнты гурту. Адзін з менеджараў [гурта] у перапісцы пацікавіўся, як можна было б «урэгуляваць сітуацыю. Ну як. Прынамсі папрасіць прабачэння перад беларускім народам, запатрабаваць зняць шоу з эфіру, – напісаў у «Фэйсбуку» сустаршыня БХД Павел Севярынец, які ўжо больш за паўгода бярэ ўдзел у пратэстных акцыях побач з рэстарацыяй. – Але не будуць крутыя «селебрыці» нават прасіць прабачэння. Дзе яны, а дзе народ. Будуць піярыць кабак у месцы масавых забойстваў людзей».

У размове з «Белсатам» прадстаўнік гурта прызнаўся, што не ведаў пра рэакцыю ў інтэрнэце і не можа пракаментаваць сітуацыю.

«Предельно откровенно» выходзіць у эфіры «RuTV» ужо шэсць сезонаў запар. Са снежня 2018-га здымкі новых выданняў адбываюцца ў рэстарацыі «Поедем поедим».

ВІДЭА
Абаронцы Курапатаў гатовыя размаўляць з уласнікам «Паедзім, паядзім». Але толькі пасля закрыцця рэстарацыі
2018.07.12 17:55

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў