МУС афіцыйна пацвердзіла, што ў Ціханоўскага знайшлі $ 900 тысяч. ВІДЭА ператрусу


Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна пацвердзіла, што на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага ў ходзе ператрусу была выяўленая сума ў 900 тысяч долараў.

Акрамя таго, паводле МУС, падчас вобшуку знайшлі «радыёстанцыі, фінансава-гаспадарчыя дакументы, пячаці суб’екта гаспадарання, машынку для пераліку грошай».

Апублікаванае аператыўнае відэа. На ім супрацоўнік пытаецца ў жанчыны, чый твар закрыты (імаверна, маці Ціханоўскага):

«Дык гэта вашыя грошы?». Яна адказвае «Мае грошы». Тады ён запытаў: «А дзе вы іх узялі, зарабілі?» Жанчына кажа: «Зарабляю. І сын зарабляў, і я зарабляю».

Грошы, нібыта выяўленыя ў доме Ціханоўскага. Фота – прэс-служба МУС
Фота – прэс-служба МУС

Раней каардынатар ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай па Берасцейшчыне і адказны за яе сувязі з медыямі Аляксандр Кабанаў паведаміў, што падчас ператрусу на лецішчы Сяргея ў Гомельскім раёне знайшлі 900 тысяч долараў.

Вобшук праводзілі тройчы – тры розныя следчыя групы. Паводле Кабанава, грошы выявілі толькі з трэцяга разу і не ў тайніках, а проста сярод рэчаў у двух розных месцах у доме.

Святлана Ціханоўская адмовілася пракаментаваць сітуацыю «Белсату».

Hавiны
Кабанаў: падчас ператрусу ў доме Ціханоўскага знайшлі 900 тысяч долараў
2020.06.04 10:05

КА belsat.eu

Стужка навінаў