МТС параўнаў, як мужчыны і жанчыны карыстаюцца мабільнай сувяззю


Жанчыны больш размаўляюць па тэлефоне, а мужчыны больш актыўна расходуюць інтэрнэт-трафік. Тэлекам-аператар МТС прааналізаваў звычкі карыстальнікаў і склаў партрэт беларускага абанента мабільнай сувязі.

Жаночая палова абаненцкай базы размаўляе больш па тэлефоне, у сярэднім 123 гадзіны цягам году (супраць 98 – у мужчынаў). Яны ж часцей адпраўляюць SMS – каля 56 паведамленняў у год, тады як мужчынская палова звычайна робіць гэта ў сярэднім 51 разоў. Пры гэтым мужчыны больш спажываюць трафік у інтэрнэце – каля 58 ГБ у год (супраць 52 – у жанчынаў). Для параўнання, гэта раўназначна 27 фільмаў у высокім дазволе.

Больш актыўна беларусы карыстаюцца мабільнай сувяззю з панядзелка па пятніцу. У гэтыя дні галасавы трафік выдаткоўваюць каля 80 % жанчынаў і 76 % мужчынаў. Прычым самы «гаваркі» дзень – пятніца, а «самы» спакойны – нядзеля.

Інтэнсіўнасць спажывання мабільнай сувязі на працягу дня амаль не залежыць ад полу. Высокі цяжар на сетку пачынаецца з 10 гадзінаў і дасягае піку а 16 гадзіне, у гэты час тэлефануюць і выходзяць у інтэрнэт у сярэднім 37 % абанентаў.

Больш за ўсё жанчынаў сярод абанентаў апынулася ў Ляхавічах, Калінкавічах і Крычаве: іх доля ад агульнай колькасці жыхароў гэтых гарадоў перавышае 59 % у кожным з населеных пунктаў. Жанчын таксама прыкметна больш у Шчучыне, Нясвіжы, Століне, Ваўкавыску і Клецку, а таксама Вілейцы і Мастах.

Больш за ўсё мужчын-абанентаў знаходзіцца ў Астраўцы – тут іх доля складае 66 % ад агульнай колькасці жыхароў. У тройку таксама ўвайшлі Жлобін і Жодзіна. Следам ідуць Светлагорск, Гомель і Менск. У спіс таксама патрапілі Рэчыца, Белаазёрск, Бабруйск і Фаніпаль.

Hавiны
Сусветны попыт на смартфоны пачынае зніжацца
2019.02.26 11:15

СК, belsat.eu

Стужка навінаў