Можна піць і рукі мыць. «Менск-Крышталь» выпусціў 70-градусны алкагольны напой


У разведзеным выглядзе напой «70» можна ўжываць унутр, а ў чыстым выглядзе ім можна дэзынфікаваць падлогу.

«Менск-Крышталь» выпусціў 70-градусны алкагольны напой, які «не мае аналагаў сярод беларускіх вытворцаў».

Вытворца раіць ужываць яго ў разведзеным выглядзе ў суадносінах 1:1 з газіроўкамі, сокамі ды іншымі напоямі.

На сайце вытворцы паведамляецца, што алкагольны напой «70» можна выкарыстоўваць у якасці базы для вырабу антысептыка.

Скрыншот з kristal.by

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў