«Можна нават устрымацца ад цалавання святыняў». Кіраўнік БПЦ патлумачыў, што рабіць ва ўмовах распаўсюду COVID-19


Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел у цыркулярнай лісце паведаміў, якія меры варта прымаць у храмах Беларусі ў сувязі з успышкай каронавірусу. Тэкст ліста апублікаваны на партале sobor.by.

Кіраўнік БПЦ падкрэслівае неабходнасць «захоўваць веру і надзею на Божую міласэрнасць» і пазбягаць «негатыўных настрояў і панікі».

«Заклікаю кожнага праваслаўнага хрысціяніна ўяўляць вобраз выканання наказу Хрыста пра любоў да бліжняга, адказна выконваючы рэкамендаваныя Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь санітарна-гігіенічныя і супрацьэпідэміялагічнага прадпісанні», – гаворыцца ў дакуменце.

Мітрапаліт Павел вызначыў шэраг правілаў, накіраваных на перадухіленне распаўсюду эпідэміі COVID-19 у праваслаўных храмах Беларусі.

Паводле цыркулярнага ліста, ва ўсіх храмах будуць прызначаныя царкоўныя працаўнікі, якія будзе дзяжурыць каля іконаў і праціраць іх антысептычнымі або спіртазмяшчальнымі рэчывамі пасля кожнага цалавання іконаў вернікамі.

«На перыяд эпідэміі можна нават устрымацца ад цалавання святыняў, замяніўшы яго паклонам», – дадае кіраўнік БПЦ.

Hавiны
Ці можна цалаваць іконы падчас успышкі каронавіруса? Адказваюць медыкі і святары
2020.03.02 16:32

Святарам рэкамендуецца ўстрымацца ад блаславення праз цалаванне рукі, а падчас набажэнстваў святарам і вернікам варта быць «асабліва ўважлівымі і руплівымі ў пытаннях асабістай гігіены і захавання неабходных санітарных нормаў».

Кіраўнік БПЦ рэкамендуе ўжываць аднаразовыя шкляначкі для запівання пасля прычасця (а потым іх адразу ўтылізаваць) або наагул адмовіцца ад запівання. Павел заклікае звярнуць асаблівую ўвагу на захаванне чысціні і санітарных нормаў у царквах, а таксама рэгулярна ажыццяўляць вільготную ўборку.

Паводле кіраўніка БПЦ, духавенства павінна тлумачыць вернікам асабістую адказнасць за стан свайго здароўя і здароўя іншых людзей, таму пры адчуванні сімптомаў інфекцыі варта неадкладна звярнуцца да лекараў і ўстрымацца ад удзелу ў царкоўных малітвах.

«Таксама варта заклікаць вернікаў не асуджаць тых, хто, баючыся захворвання, будзе ўстрымлівацца ад цалавання крыжа, абразоў, святых мошчаў і іншых святыняў, ад сумесных размоваў з прыхаджанамі ці наведвання храмаў», – адзначаецца ў лісце.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў