Міжнародны трыбунал абавязаў Расею вызваліць украінскіх маракоў


Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве на сваім паседжанні 25 траўня ў нямецкім Гамбургу абавязаў Расею неадкладна вызваліць два ўкраінскія вайсковыя караблі і дапаможнае судна і 24 украінскіх маракоў, затрыманых у Керчанскай пратоцы ў лістападзе 2018 года.

Таксама трыбунал патрабуе дазволіць вярнуцца затрыманым на радзіму. Такім чынам, патрабаванні Украіны былі задаволеныя. Расея ж адмовілася ўдзельнічаць у пасяджэннях трыбуналу.

Hавiны
Толькі Літва ўвяла санкцыі супраць Расеі праз Керчанскі крызіс
2018.12.08 08:47

Суд таксама абавязаў РФ устрымацца ад любых дзеянняў, якія могуць пагоршыць канфлікт з Украінай праз затрыманне караблёў і маракоў.

Нагадаем, 25 лістапада тры караблі ваенна-марскога флоту Украіны (браніраваныя катары «Нікапаль» і «Бярдзянск», а таксама рэйдавы буксір «Яны Капу») планавалі зрабіць пераход з Адэсы ў Марыупаль. Хаця Азоўскае мора і Керчанская пратока з’яўляюцца ўнутранымі водамі Украіны і Расеі, дзе гандлёвыя і вайсковыя караблі карыстаюцца свабодаю суднаходства, расейскі бок не прапусціў украінскіх караблёў.

Hавiны
З’явіўся аўдыязапіс перамоваў расейскіх лётчыкаў падчас нападу на ўкраінскія караблі ў Керчанскай пратоцы
2018.11.29 20:06

Расейцы абвінавацілі ўкраінцаў у парушэнні дзяржаўнай мяжы і «небяспечным манеўраванні». Пагранічны катар аховы «Дон» наўмысна пратараніў «Яны Капу», а ўваход у Керчанскую пратоку быў фізічна заблакаваны сухагрузамі. Да месца здарэння Расея накіравала вайсковае падмацаванне, у тым ліку баявыя верталёты. Паколькі ўкраінскіх караблёў не прапускалі ў Азоўскае мора, таму яны павярнулі назад у Адэсу.

Але расейцы пераследавалі ўкраінцаў у нейтральных водах, патрабавалі спыніцца і ў выніку адкрылі агонь на паражэнне. «Нікапаль», «Бярдзянск» і «Яны Капу» былі захопленыя і адпраўленыя ў Керч. Некалькі ўкраінскіх маракоў атрымалі раненні, 24 чалавекі былі захопленыя ў палон.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў