Мітынгі ў Казахстане: больш за сто пратэстоўцаў затрыманыя


Больш за сотню прыхільнікаў апазіцыі былі затрыманыя 22 лютага ў шэрагу буйных гарадоў Казахстану. Прэвентыўныя затрыманні актывістаў адбыліся таксама ўчора. Пра гэта паведамляе «Радио АЗАТТЫК».

Сёння ў горадзе Алматы планавалася правесці адразу два апазіцыйныя мітынгу – прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі (партыя толькі ствараецца) і прыхільнікаў забароненага руху «Дэмакратычны выбар Казахстана». Абедзьве акцыі суправаджаліся затрыманнямі.

Затрыманні ў цэнтры Алматы: PAVEL MIKHEYEV / Reuters / Forum

Акцыя прыхільнікаў Дэмакратычнай партыі была нешматлікай. У ліку затрыманых – Інга Иманбай, жонка кіраўніка ініцыятыўнай групы па стварэнні Дэмакратычнай партыі Жанбалата Мамая. Самога Мамая ў ноч на 22 лютага па рашэнні суда ў Каскэлене, горадзе ў Алмацінскай вобласці, адправілі пад адміністратыўны арышт на трое содняў за «заклікі да несанкцыянаванага мітынгу». Падчас мітынгу каля двух дзясяткаў чалавек скандавалі «Свабоду Жанбалату!» Мітынгу папярэднічалі затрымання на подступах да плошчы, вакол якой з раніцы суботы дзяжурыць мноства паліцэйскіх.

Затрыманні ў цэнтры Алматы: PAVEL MIKHEYEV / Reuters / Forum

Прыхільнікі руху «Дэмакратычны выбар Казахстана» палітэмігранта Мухтара Аблязава планавалі правесці мітынгі адразу ў некалькіх гарадах – Нур-Султан, Алматы, Шымкент. Усюды акцыі суправаджаліся затрыманнямі. Напярэдадні анансаваных Аблязавым мітынгаў у казахстанскіх гарадах былі прэвентыўна арыштаваныя дзясяткі актывістаў.

У месцах правядзення мітынгаў недаступны мабільны Інтэрнэт.

У Алматы і Нур-Cултане паліцыя затрымала больш за сотню пратэстоўцаў, якія прыйшлі на анансаваны Аблязавым мітынг.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў