Мітынг прыхільнікаў Саюзнай дзяржавы не адбыўся


Мітынг прыхільнікаў інтэграцыі з Расеяй, які планавала правесці на Кастрычніцкай плошчы каардынацыйная рада левапатрыятычных сілаў «Адзінства», не адбыўся.

Мітынг планавалася правесці 16 снежня ў 12:00. Прадстаўнікі «Адзінства» звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай аказаць садзейнічанне ў атрыманні дазволу на правядзенне мітынгу ад Менгарвыканкама. Але, як распавёў TUT.BY прадстаўнік «Адзінства» Валер Драка, у Адміністрацыі параілі звярнуцца ў Менгарвыканкам. Але гарадскія ўлады заявілі, што будуць рабіць усё па законе – заяўка аб масавым мерапрыемстве павінна быць пададзеная за 10 дзён да акцыі.

«У нас не было 10 дзён, мы гэта разумелі адразу, таму і звярнуліся ў Адміністрацыю прэзідэнта. Але раз там так адказалі… Мы перагарэлі, гэта раз. Мы ўбачылі, што ГУУС папярэдзіла Севярынца аб небяспечнасці масавых мерапрыемстваў, гэта два. Калі выводзіць народ – гэта падстаўляць яго, калі ў апазіцыі ёсць грошы на аплату штрафаў тых, каго потым асудзяць, то ў нас няма. Таму мы вырашылі адмовіцца ад правядзення акцыі», – заявіў Драка.

У каардынацыйную раду левапатрыятычных сілаў «Адзінства» ўваходзяць тры арганізацыі – аб’яднанні «За Саюз і камуністычную партыю Саюзу», «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць» і «Айчына». Гэтыя арганізацыя вядомыя правядзеннем акцыі «Бессмертный полк» і маргінальным зваротамі – напрыклад, у верасні 2018 года яны заклікалі Аляксандра Лукашэнку далучыць «ДНР» і «ЛНР» да Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Hавiны
Рэпартаж з Дня рэвалюцыі: ГУЛАГі патрэбныя ўсюды, КНДР на піку барацьбы з фашызмам
2019.11.07 16:32

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў