Місія МАГАТЭ дала Беларусі сем агульных рэкамендацыяў


Місія МАГАТЭ па комплекснай ацэнцы развіцця нацыянальнай інфраструктуры ядравай энергетыкі па выніках сваёй працы дала ўладам Беларусі сем агульных рэкамендацыяў. Пра гэта паведаміў намеснік гендырэктара агенцтва Міхаіл Чудакоў, піша «Інтэрфакс-Захад».

Намеснік гендырэктара МАГАТЭ Міхаіл Чудакоў 4 сакавіка сустрэўся з прэмʼер-міністрам Беларусі Сяргеем Румасам.

«Першы блок АЭС практычна гатовы да пуску, – канстатаваў прадстаўнік агенцтва падчас сустрэчы, – Знаходзіцца ў добрым стане, што і пацвярджае наша інфраструктурная праверка, якая выдала сем рэкамендацыяў агульнага плана па краіне і пяць станоўчых вопытаў, якія іншыя краіны маглі б выкарыстоўваць у сябе».

Пра змест рэкамендацыяў нічога не паведамляецца.

ВІДЭА
Як БелАЭС пасварыла Менск і Маскву
2020.02.25 06:35

Чудакоў адзначыў актыўную супрацу Беларусі з МАГАТЭ. «Мы ставім у прыклад нашыя ўзаемаадносіны з Беларуссю», – адзначыў прадстаўнік агенцтва, звярнуўшы ўвагу, што дзяржава запрашае ўсе місіі МАГАТЭ, нягледзячы на ​​тое, што яны не зʼяўляюцца абавязковымі.

Чудакоў заявіў, што ў МАГАТЭ няма «нейкіх тэхнічных прэтэнзіяў да атамнай станцыі», піша БелТА. «Беларусь выконвае ўсе патрабаванні МАГАТЭ», – падкрэсліў ён.

Паводле прэс-службы ўраду, Румас падкрэсліў, што абсалютным прыярытэтам праекту па будаўніцтву БелАЭС застаецца забеспячэнне бяспекі станцыі.

«Прынцыповым для нас момантам з’яўляецца няўхільнае выкананне ўсіх міжнародных абавязкаў у ядравай сферы і прытрымліванне ўсім стандартам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Вынікі ацэначных місіяў МАГАТЭ зʼяўляюцца для нас важным арыенцірам у працы», – дадаў прэмʼер.

Hавiны
Лукашэнка пра небяспеку аварыі на БелАЭС: «Не дай бог, другі Чарнобыль. Еўропа яго не перажыве»
2019.10.28 15:14

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў