Мінздароўя зняло забарону на выкарыстанне вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах


Міністэрства аховы здароўя паведамляе, што цягам вечара і ночы санэпідслужбы ўзялі 108 пробаў вады ў Фрунзенскім, Маскоўскім і Цэнтральным раёнах Менску. Вынікі кантролю паказалі, што вада адпавядае патрабаванням.

Мінздароўя паведамляе, што на працягу апошняга дня па Фрунзенскім раёне пробы вады не маюць адхіленняў ад нарматыўных патрабаванняў. А вось па Маскоўскім раёне (квартал Громава – Рафіева і прылеглыя вуліцы) раніцай 26 чэрвеня былі адхіленні. Праўда, па выніках пробаў, адабраных днём, вечарам і раніцай 27 чэрвеня – вада адпавядае ўсім патрабаванням. Першапачаткова Мінздароўя паведаміла, што забароны на выкарыстанне вады ў Фрунзенскім і Маскоўскім раёнах будуць знятыя ў бліжэйшы час. Але праз гадзіну з’явілася паведамленне, што забарону знялі.

Hавiны
Дзе ў Менску можна дастаць чыстую пітную ваду?
2020.06.27 11:02

СК belsat.eu

Стужка навінаў