Мінздароўя: у Беларусі зарэгістравана больш за 51 тысячу выпадкаў каронавірусу


Прырост – 801 чалавек у дзень, паведамляе Telegram-канал «Официальный Минздрав».

На 10 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 51 066 выпадкаў COVID-19 (+ 801 выпадак у параўнанні з учора). Выздаравела 25 667 чалавек – 1161 чалавек у дзень.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 288 пацыенты [+ 6 чалавек – belsat.eu] з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – перадае Мінздароўя.

Усяго ў Беларусі было праведзена 659 565 тэстаў.

Паводле звестак універсітэту Джонса Гопкінза Беларусь знаходзіцца на 23 месцы ў свеце і на 8 месцы ў Еўропе па колькасці інфікаваных.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў