Мінздароўя распрацавала памятку для людзей, якія лечацца ад каронавіруса ў хатніх умовах


Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку для пацыентаў з бессімптомным ці лёгкім цячэннем COVID-19. Аб гэтым паведамляецца на сайце міністэрства.

У Міністэрстве аховы здароўя падкрэсліваюць, што рашэнне аб лячэнні на даму прымае лекар.

«Дома могуць знаходзіцца толькі пацыенты з бессімптомным ці лёгкім цячэннем захворвання COVID-19, малодшыя за 55 гадоў, якія не маюць хранічных захворванняў, што звычайна пагаршаюць цячэнне віруснай інфекцыі – цукровы дыябет, хранічная сардэчная недастатковасць, бранхіяльная астма ды інш», – гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Акрамя таго, лекар абавязкова прымае да ўвагі, ці мае пацыент магчымасць абслугоўваць сябе самастойна або з дапамогай сваякоў. Улічваюцца жыллёвыя ўмовы (ці можа чалавек жыць ізалявана), а ў сельскай мясцовасці – рэальны час прыбыцця хуткай медычнай дапамогі і блізкасць установаў аховы здароўя.

Hавiны
Урад Беларусі зацвердзіў умовы рэжыму самаізаляцыі
2020.04.09 09:09

Калі лекар прыняў рашэнне, што інфікаваны можа знаходзіцца дома, яму будзе прапанавана падпісаць згоду аб лячэнні ў хатніх умовах. Медыкі будуць тэлефанаваць пацыенту штодня. Акрамя таго, некалькі разоў за час бальнічнага, пацыента наведаюць медычныя працаўнікі, якія пры гэтым абавязаныя выкарыстоўваць спецадзенне.

Усе правілы знаходжання і лячэння ў хатніх умовах можна знайсці тут.

Нагадаем, рашэнне дазволіць людзям з лёгкай формай каронавіруса знаходзіцца дома было прынятае Мінздароўя ў сярэдзіне красавіка.

Hавiны
«У нас ніякай катастрофы няма». Стрым з брыфінгу Мінздароўя
2020.04.24 16:23

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў