Мінздароўя: на мяжы дзейнічаюць 23 пункты праверкі на каронавірус


23 пункты пропуску праз дзяржаўную мяжу Беларусі ажыццяўляюць праверку грамадзянаў КНР на магчымае заражэнне каронавірусам, паведаміла прэс-служба Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

«У пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы праводзіцца ўзмоцнены санітарна-каранцінны кантроль асобаў, якія прыбываюць на тэрыторыю краіны, у тым ліку з выкарыстаннем цеплавізійнага абсталявання (у РУП Нацыянальны аэрапорт Менск забяспечана правядзенне падвойнага санітарна-каранціннага кантролю)», – гаворыцца ў паведамленні на сайце Мінздароўя.

Паводле ведамства, 1-4 лютага праз санітарна-каранцінны кантроль Нацыянальнага аэрапорту прайшло больш за 51 тысячу пасажыраў.

«У трох з іх выяўленыя сімптомы інфекцыйнага захворвання, гэтыя грамадзяне быў шпіталізаваны. Вынікі абследавання на новы каронавірус адмоўныя», – адзначае Міністэрства аховы здароўя.

Hавiны
Беларус у Кітаі: «Без маскі не пускаюць у метро, але панікі няма»
2020.02.04 17:40

Ужо зафіксавана больш за 20 тысяч выпадкаў захворвання на каронавірус у 28 краінах.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў