Мінздароўя апублікаваў спіс краінаў, па вяртанні з якіх не трэба адбываць 14-дзённы каранцін


Але пастанова датычыць толькі грамадзянаў Беларусі, паведамляе Telegram-канал «Официальный Минздрав».

Мінздароўя апублікаваў спіс краінаў, па вяртанні з якіх не трэба праходзіць 14-дзённы каранцін. У іхную колькасць уваходзяць шмат якія еўрапейскія краіны і Кітай, аднак няма Украіны і Расеі.

  • Аўстрыйская Рэспубліка
  • Рэспубліка Албанія
  • Каралеўства Бельгія
  • Рэспубліка Балгарыя
  • Боснія і Герцагавіна
  • Вугоршчына
  • Федэратыўная Рэспубліка Нямеччына
  • Грэчаская Рэспубліка
  • Каралеўства Данія
  • Ірландыя
  • Ісландыя
  • Каралеўства Іспанія
  • Італійская Рэспубліка
  • Латвійская Рэспубліка
  • Літоўская Рэспубліка
  • Княства Ліхтэнштэйн
  • Вялікае Герцагства Люксембург
  • Рэспубліка Мальта
  • Рэспубліка Малдова
  • Княства Манака
  • Каралеўства Нарвегія
  • Рэспубліка Польшча
  • Партугальская Рэспубліка
  • Румынія
  • Рэспубліка Паўночная Македонія
  • Рэспубліка Сербія
  • Славацкая Рэспубліка
  • Рэспубліка Славенія
  • Фінляндская Рэспубліка
  • Французская Рэспубліка
  • Рэспубліка Харватыя
  • Чэшская Рэспубліка
  • Швейцарская Канфедэрацыя
  • Каралеўства Швецыя
  • Эстонская Рэспубліка
  • Кітайская Народная Рэспубліка

«Асобы, прыехаўшыся з вышэйказаных краін, не абавязаныя знаходзіцца ў самаізаляцыі на працягу 14 дзён са дня прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь», – гаворыцца ў абвестцы.

Пры гэтым замежныя грамадзяне, каб пазбегнуць каранціну, мусяць мець адмоўны вынік тэсту, не старэйшага за два дні.

Адзначым, што адмена самаізаляцыі ў вышэйзгаданых краінах працуе толькі ў адзін бок. Большасць дзяржаў са спісу пускаюць грамадзянаў Беларусі выключна праз каранцін.

Таксама сёння беларускі ўрад выступіў з прапановаю зняць абмежаванне на турыстычныя вандроўкі ў Расею, перадае БелТА.

«Каб нашыя грамадзяне маглі ў Расейскую Федэрацыя з’ездзіць на вучобу, адпачынак, аздараўленне, працу, да сваякоў. Будзем максімальна аператыўна апрацоўваць, каб зняць абмежаванні ў першую чаргу з Расейскай Федэрацыі, бо з нашага боку няма і не было аніякіх абмежаванняў», – адзначыў першы намеснік міністра замежных справаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго, зараз усё залежыць ад расейскага боку.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў