Мінздароўя апублікавала новую статыстыку па сітуацыі з каронавірусам


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 312 смерцяў пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 15 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 54 680 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. Цягам содняў інфікаваных зрабілася больш яшчэ на 707 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 312 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 308 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 30 420 пацыентаў (+317).

Hавiны
Мінздароўя пра сітуацыю з COVID-19: «Мы бачым станоўчую дынаміку»
2020.06.15 09:17

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў