Мінздароўя апублікавала новую статыстыку наконт сітуацыі з COVID-19


Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 362 смерці пацыентаў з COVID-19.

Па стане на 24 чэрвеня ў Беларусі зарэгістравана 59 945 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні інфікаваных стала больш яшчэ на 458 чалавек.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 362 пацыента з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 357 смерцяў. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 5 чалавек.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі 40 136 пацыента (+1448). Усяго было праведзена 901 904 тэста на COVID-19, кажуць у міністэрстве.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў