Мінюст Расеі прызнаў замежнымі агентамі «Голас Амерыкі» і «Радыё Свабода»


А таксама яшчэ сем выданняў, сярод якіх праекты «Фактограф», «Крым. Рэаліі» і тэлеканал «Настоящее время». Усе дзевяць амерыканскіх медыяў сталі першымі, хто трапіў у падобны спіс з моманту яго стварэння.

Прадстаўнікам гэтых выданняў будзе забаронены ўваход у ніжнюю палату расейскага парламенту. Забарона можа пачаць дзеяць ужо заўтра.

У камітэце Савету Федэрацыі таксама абмяркоўваецца пытанне аб магчымым спыненні доступу для замежных агентаў у верхнюю палату парламенту. У той жа час медыі, якія трапілі ў гэты спіс, змогуць працаваць на будучых прэзідэнцкіх выбарах паводле акрэдытацыі Міністэрства замежных справаў Расеі.

Закон аб замежных агентах, а таксама прапанова ўвесці буйныя штрафы для замежных медыяў, якія працуюць у Расеі ды могуць парушыць расейскае заканадаўства, сталі адказнай захадай Крамля на рашэнне Мін’юсту ЗША. Апошні запатрабаваў ад тэлеканалу «Russia Today America» зарэгістравацца ў Злучаных Штатах у якасці замежнага агента.

Стужка навінаў