Мінспорту вывезе з Егіпту каля 5 тысячаў беларускіх турыстаў


Пасажыр у масцы ў міжнародным аэрапорце Каіра.
Фота: MOHAMED ABD EL GHANY / Reuters / Forum

Егіпет да 31 сакавіка зачыняе авіязносіны ва ўсіх аэрапортах краіны. У Міністэрстве спорту і турызму Беларусі «Белсату» распавялі, што турысты, якія цяпер адпачываюць у гэтай краіне, не застануцца заблакаванымі.

Урад Егіпту з 19 сакавіка спыняе авіязносіны і забараняе ўезд замежнікаў. Але беларускія турысты, якія цяпер знаходзяцца на тэрыторыі Егіпту, змогуць працягваць свой адпачынак, распавёў «Белсату» Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара Дэпартаменту па турызму Мінспорту.

«Улады Егіпту заявілі, што авіяпрастора застаецца адчыненай для чартараў. Адзіная ўмова – самалёты, якія будуць прылятаць, мусяць быць пустымі. Мы арганізоўваем чартары. Многія турысты могуць нават не скарачаць свае адпачынкі. Паводле нашых падлікаў, у Егіпце каля 5 тысячаў грамадзянаў Беларусі. Асноўны аператар, які працуе на гэтым кірунку – «Teztour» – амаль 3800 турыстаў», – распавёў «Белсату» Віталь Грыцэвіч, намеснік дырэктара дэпартаменту па турызму Мінспорту.

Паводле чартарнай праграмы вывозіць беларускіх турыстаў з Егіпту будуць з 17 да 27 сакавіка.

Hавiны
«Адчуванне, што перад намі замыкаюцца дзверы». Беларусы заселі ў Малайзіі
2020.03.17 12:20

Акрамя Егіпту, шмат турыстаў з Беларусі адпачываюць і ў іншых краінах. Напрыклад, у Эміратах. У Мінспорце адзначаюць, што ведамства імкнецца аператыўна рэагаваць на новыя паведамленні. Цяпер у ведамстве аналізуюць механізм вяртання нашых грамадзянаў праз расейскія аэрапорты. Раней урад Расеі паведаміў, што з 18 сакавіка зачыняе межы для ўсіх замежнікаў, у тым ліку і беларусаў.

Hавiны
У беларусаў застаецца дзве магчымасці з’ехаць з Літвы
2020.03.17 09:59

СК belsat.eu

Стужка навінаў