Мінпрыроды загадала Светлагорскаму цэлюлознаму камбінату разабрацца з смуродам


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя адрэагавала на звароты жыхароў Светлагорска, якія скардзяцца на смурод падчас пусканаладачных працаў на вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы, напісала ў сваім «Facebook’у» мясцовая актывістка Алена Маслюкова.

Ведамства даручыла канцэрну «Беллеспаперапрам» і ААТ «Светлагорскі ЦКК» «неадкладна прыняць усе неабходныя захады па няўхільнаму забеспячэнню выканання прыродаахоўнага заканадаўства на аб’екце».

Чыноўнікі з Мінпрыроды просяць да 17 траўня праінфармаваць іх пра прычыны смуроду ў ваколіцах заводу.

Завод беленай цэлюлозы, пабудаваны ў межах беларуска-кітайскага праекту, пачаў працаваць у снежні 2018 года.

З таго часу жыхары вёсак у ваколіцах пачалі скардзіцца на смурод. Некалькі разоў вяскоўцы выходзілі на пратэсты.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў