Мінпрацы заяўляе, што беспрацоўе скарачаецца


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя па стане на 1 траўня бягучага году склаў 0,3 % і ў параўнанні з сітуацыя летась 1 траўня, назіраецца зніжэнне на 0,2 адсоткавых пункта, паведамляецца на сайце Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на Берасцейшчыне і Гарадзеншчыне склаў 0,5 %; у Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай вобласцях – 0,4 %; у Менскай – 0,3 %, у самым Менску – 0,1 %.

На ўліку ў якасці беспрацоўных па стане на 1 траўня 2019 годзе знаходзіліся 14,5 тысячаў чалавек, што на 33,5 % беспрацоўных чым летась (21,8 тысячаў чалавек).

Наймальнікамі заявілі станам 1 траўня пра наяўнасць 80,6 тысячаў свабодных працоўных месцаў, што на 22,8 % больш, чым у мінулым годзе (65,7 тысячаў). Попыт на працаўнікоў па рабочых прафесіях склаў 63,1 % ад агульнай колькасці вакансіяў супраць 61,4 % 1 траўня 2018 году.

Каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэспублікі на 1 траўня сёлета склаў 0,2 беспрацоўных на адну вакансію (1 траўня 2018 году – 0,3).

Пры гэтым у Берасцейскай і Віцебскай вобласцях гэты паказнік склаў 0,3 беспрацоўных на вакансію; Гомельскай, Гарадзенскай і Магілёўскай – 0,2; Менскай вобласці і Менску – 0,1 беспрацоўных на вакансію.

У студзені-красавіку 2019 годзе па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 56,6 тысячаў асобаў, з якіх пастаўлена на ўлік у якасці беспрацоўных 35,8 тысячаў чалавек.

Аб’ектыў
Колькасць беспрацоўных – скарачаецца, але працоўных – не павялічваецца
2019.05.02 22:44

СК belsat.eu

Стужка навінаў