Мінпрацы патлумачыла, як часта трэба пацвярджаць занятасць за мяжой


Чыноўнікі з міністэрства працы агучылі некаторыя акалічнасці, якія датычацца дармаедскага заканадаўства. Адмысловая камісія вызначыла перыяд, на які беларусы, што жывуць і працуюць за мяжой, не будуць уносіцца ў базу не занятых у эканоміцы на падставе сабраных імі дакументаў. Падрабязна гэты парадак растлумачыў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч.

Камісія адказала на пытанні беларусаў падчас онлайн-канферэнцыі на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы.

«Перыяд, на які грамадзяне ўключаюцца ў спіс не занятых у эканоміцы і будуць вымушаныя аплочваць 100 адсоткаў за некаторыя паслугі ЖКГ, вызначаецца камісіяй на падставе прадстаўленых дакументаў, якія пацвярджаюць занятасць. Калі ў паперах указваецца тэрмін іх дзеяння (перыяд), то рэкамендуецца грамадзяніна не ўключаць у спіс да заканчэння названага ў такіх дакументах тэрміну іх дзеяння (на ўвесь перыяд дзеяння дакументаў)», – сказаў Андрэй Лабовіч.

Калі ў дакументах няма тэрміну іх дзеяння, то максімальны перыяд, на які грамадзяне не будуць уключацца ў спіс – адзін год. Калі ж гэтыя дакументы не дазваляюць пацвердзіць занятасць больш чым на адзін квартал, то такія дакументы неабходна прадстаўляць у камісію штоквартальна.

Акрамя таго, Андрэй Лабовіч нагадаў, што ў палажэнні аб парадку аднясення працаздольных грамадзянаў да незанятых у эканоміцы, фармавання і вядзення базы дадзеных працаздольных грамадзянаў, якія не занятых у эканоміцы, замацавана патрабаванне, што прадстаўленыя ў камісію дакументы павінны быць перакладзены на расейскую ці беларускую мову. Пераклад павінен быць афіцыйна завераны юрыдычнай арганізацыяй.

Hавiны
Ужо ў лютым дармаеды атрымаюць першыя жыроўкі з павялічанымі каштарысамі
2019.01.20 15:53

СК, belsat.eu

Стужка навінаў