Міністры абароны Беларусі ды Украіны абмеркавалі супрацу


Украінская дэлегацыя 11 чэрвеня наведала Беларусь, каб абмеркаваць паглыбленне ўкраінска-беларускай супрацы. Пра гэта паведамілі ў офісе прэзідэнта Украіны.

Падчас рабочай паездкі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак абмеркаваў са сваім беларускім калегам Ігарам Сергіенкам запланаваны на кастрычнік візіт прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь. Яны выказалі надзею, што эпідэмічная сітуацыя не перашкодзіць удзелу кіраўнікоў дзвюх краін у трэцім Форуме рэгіёнаў Украіны і Беларусі, які пройдзе ў Горадні.

Суразмоўцы адзначылі добрую дынаміку тавараабароту дзвюх краін і выказалі надзею, што пандэмія не будзе мець істотнага негатыўнага ўплыву на двухбаковую эканамічную супрацу. Яны таксама абмеркавалі супрацу ў сферы інфраструктуры.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі падарыў Лукашэнку вышыванку
2020.05.26 22:19

Сергіенка назваў значным поспехам аднаўленне транзіту нафты праз Украіну на Мазырскі НПЗ вясной гэтага года і выказаў упэўненасць, што працяг такой супрацы дапаможа ўмацаваць энергетычную бяспеку Беларусі.

А Ярмак падзякаваў Менску за наданне перамоўнай платформы для працы Трохбаковай кантактнай групы па мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе.

Ярмак і Сергіенка падрабязна абмеркавалі пытанні барацьбы дзвюх краін з каронавірусам і выказалі надзею, што ўрады змогуць звесці да мінімуму ўплыў пандэміі на двухбаковую эканамічную супрацу.

Hавiны
«Лукашэнка падыграў Пуціну»: эксперты – пра змены ў сілавым блоку
2020.01.20 14:52

Падчас візіту адбыўся шэраг сустрэч з чальцамі новага ўраду Беларусі «для падтрымання высокай інтэнсіўнасці двухбаковых кантактаў». Гэтак, віцэ-прэм’ер-міністр Украіны – міністр рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторыяў Аляксей Рэзнікаў сустрэўся з намеснікам прэмʼер-міністра Беларусі Юрыем Назаравым, а міністр абароны Украіны Андрэй Таран – з міністрам абароны Беларусі Віктарам Хрэніным.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў