Міністр замежных справаў Латвіі Эдгар Рынкевічс: Візіт Лукашэнкі зможа палепшыць стасункі з ЕЗ


Цягам апошніх гадоў паміж Менскам і Рыгай адбыўся абмен візітамі на ўзроўні кіраўнікоў МЗС і прэм’ер-міністраў. Праўда, Сяргей Румас наведваў Латвію пакуль неафіцыйна. І вось наступны крок – ужо афіцыйны візіт кіраўніка Беларусі ў сталіцу Латвіі. Пра гэта ў часе Варшаўскага форуму бяспекі «Белсату» паведаміў міністр замежных справаў Эдгарс Рынкевічс.

«Так, мы працуем над праграмаю візіту [Аляксандра Лукашэнкі ў Рыгу], шукаем дату, якая будзе пасаваць. Працуем над календаром Аляксандра Лукашэнкі ды нашага прэзідэнта Эгілса Левітса. Я думаю, што тут варта чакаць на наступны год», – паведаміў у інтэрв’ю Сяргею Пелясу падчас Форуму бяспекі ў Варшаве міністр замежных справаў Латвіі Эдгарс Рынкевічс.

Міністр замежных справаў Латвіі адзначае, што час для таго, каб адбыўся візіт Лукашэнкі ў Рыгу саспеў. Паміж краінамі, паводле словаў міністра, даволі даўно вядзецца дыялог у шматлікіх аспектах.

Аб’ектыў
Электраэнергія з БелАЭС можа пайсці ў Латвію праз Расею
2019.08.22 21:49

Ёсць прамая сувязь паміж нашымі вайскоўцамі

«Ёсць прамая сувязь паміж нашымі вайскоўцамі, есць дамова пра абмен інфармацыяй у паветранай прасторы. Мы размаўляем пра тое, што геапалітычная сітуацыя складная. І мы абмяркоўваем пытанні, якія нас цікавяць, напрыклад, часам мы чуем, што Расея мае намер стварыць васковую базу ў Беларусі. А нашыя беларускія калегі запытваюцца ў нас пра нашыя планы ў справе прысутнасці тут нашых саюзнікаў. Таму сапраўды, гэтыя пытанні абмяркоўваюцца», – адзначыў Эдгар Рынкевічс.

Правы чалавека на парадку дня

Паводле міністра тэмы для дыялогу паміж Беларуссю і Латвіяй, а таксама і ЕЗ вядуцца не толькі ў справе палітыкі, і эканомікі.

«Мы жадаем размаўляць з Беларуссю і пра правы чалавека, палітычныя свабоды. Калі я быў у Беларусі, я даволі доўга размаўляў з кіраўніком Беларусі, міністрам замежных справаў наконт адмены смяротнага пакарання. У нас есць вельмі шмат пытанняў, якія мы абмяркоўваем і якія сапраўды складаныя. Але мы разумеем, што можам дасягнуць большага, калі мы вядзем дыялог, калі мы запрашаем і распрацоўваем пэўны стыль зносінаў. Акрамя таго, мы бачылі, што калі ўзаеміны паміж ЕЗ і Беларуссю былі замарожаныя, то гэта нікому не спрыяла», – адзначыў Эдгар Рынкевіч.

Міністр замежных справаў Латвіі лічыць, што адзінкавыя візіты, адзінкавыя сустрэчы не змянялі, агулам сітуацыі, бо тут патрэбна вялікая праца. А вось сталая супраца, у тым ліку і кантакты з Аляксандрам Лукашэнкам змогуць дапамагчы ў развіцці палітычных і эканамічных стасункаў і дыялогу паміж ЕЗ і Беларуссю.

На наступным тыдні ў беларускай сталіцы чакаецца сустрэча высокага ўзроўню прадстаўнікоў краінаў удзельніц Усходняга партнёрства.

«Гэта першая такога кшталту сустрэча будзе ў Менску. Бо будзе вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па вонкавай палітыцы, таксама будуць мае калегі з суседніх краінаў, таму я думаю, што гэта добры знак, бо бачым, што Беларусі з’яўляецца адным з актыўных удзельнікаў Усходняга партнёрства», – паведаміў «Белсату» Эдгар Рынкевіч .

Hавiны
Літва ці Латвія: каго шантажуе Лукашэнка?
2018.09.23 11:00

Размаўляў Сяргей Пеляса, СК belsat.eu

Стужка навінаў