Міністр спорту: Мы ўсе ў Беларусі заўзеем за зборную Расеі


Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук заявіў, што за зборную Расеі па футболе заўзеюць усе беларускія заўзятары.

«Хачу павіншаваць вас з паспяховым выступленнем зборнай Расеі на чэмпіянаце свету, – сказаў Кавальчук на сустрэчы з расейскімі журналістамі. – Мы ўсе ў Беларусі заўзеем, перажываем і трымаем кулакі за вашу каманду. Мы вас падтрымліваем, і калі вашы футбалісты, напрыклад, забівалі мячы ў матчы з камандай Егіпта, радасныя крыкі былі чуваць і ў кватэрах, і ў кавярнях, і на вуліцах. Адчуванні былі такія ж, як і пры поспехах зборнай Беларусі. Падтрымка расейскую зборную ў Беларусі забяспечана на 100%».

«Нашы людзі гэтак сама эмацыйна перажываюць за вашу каманду, як і расейскія заўзятары», – дадаў міністр.

Нагадаем, зборная Расеі выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету па футболе датэрмінова. У двух матчах групавога этапу былі абыграны зборныя Саудаўскай Аравіі (5: 0) і Егіпта (3: 1).

Сяргея Кавальчука Лукашэнка прызначыў міністрам спорту і турызму 5 сакавіка. Раней ён на працягу 14 гадоў працаваў у Службе бяспекі прэзідэнта.

ІІ, belsat.eu, паводле ria.ru

Стужка навінаў