Міністр па падатках і зборах: ідэя з забеспячальным дэпазітам больш не будзе «развівацца»

Пра гэта Сяргей Налівайка заявіў у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1».

«Гэтая ідэя разглядалася на ўзроўні экспертаў. На мой погляд, гэтая ідэя не заслугоўвае ўвагі. І ў далейшым ніяк не будзе развівацца», – сказаў Налівайка.

Нагадаем, што раней абмяркоўвалася прыняцце дэкрэту згодна з якім, прадпрымальнікі змогуць адкупіцца ад турмы. Паводле задумы, бізнесоўцам трэба было ўнесці забеспячальны дэпазіт, пры наяўнасці якога крымінальная справа па эканамічным артыкуле супраць іх не пачынаецца наагул ці вядзецца па больш мяккай працэдуры, а таксама выключае меру стрымання ў выглядзе пазбаўлення волі.

ЮВ, belsat.eu

Hавiны