Міністр інфармацыі загадаў дзяржтэлеканалам ствараць уласныя праграмы


Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч адзначыў, што дзяржаўныя тэлеканалы павінныя актывізаваць працу па стварэнні ўласных інфармацыйных прадуктаў, піша БелТА.

«Да снежня бягучага года ў штомесячным аб’ёме вяшчання тэлепраграмаў павінна быць не менш за 30 % кантэнту беларускай (нацыянальнай) вытворчасці. У сувязі з чым неабходна актывізаваць працу па стварэнні ўласных інфармацыйных прадуктаў – праектаў, якія будуць запатрабаваныя гледачамі. Асаблівую ўвагу надаць вывучэнню глядацкай аўдыторыі, вылучаць перавагі, улічваць узроставыя і гендарныя асаблівасці спажыўцоў», – загадаў Аляксандр Карлюкевіч.

Міністр інфармацыі таксама адзначыў, што ў мінулым годзе дзяржава шмат увагі надала і рэгіянальным выданням. Чыноўнік агучыў, што ў Беларусі існуе 136 дзяржаўных раённых друкаваных выданняў.

Паводле Аляксандра Карлюкевіча, дзяржаўныя медыі павінныя супрацьстаяць «дэструктыўным СМІ».

Hавiны
Такога вы не бачылі: міністр інфармацыі зняў відэа для TikTok
2020.02.05 17:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў