Міністр інфармацыі пра ператрус у Ціханоўскага: «Трэба па ўсім таварышам прайсціся»


Міністр інфармацыі Ігар Луцкі. Скрыншот з відэа «Беларусь 1»

У праграме «Клуб рэдактароў» на тэлеканале «Беларусь 1» абмяркоўваўся нядаўні ператрус у Сяргея Ціханоўскага і ягоны крымінальны пераслед.

У праграме зноў паказалі кадры, якія былі знятыя МУС падчас ператрусу ў блогера Сяргея Ціханоўскага. Нагадаем, праваахоўнікі абвесцілі, што знайшлі на лецішчы Ціханоўскага $ 900 тысяч.

«Гэтыя грошы – пазл у агульнай сістэме разбурэння ўлады, у тэхналогіях, якія выкарыстоўваюцца. Цяпер ужо сумнявацца ў тым, для чаго гэта робіцца…. Гэта робіцца не дзеля выбараў, гэта робіцца для таго, каб разбурыць краіну. Таму якія тут узнікаюць сумневы? Ніякіх сумневаў не ўзнікае. Проста трэба па ўсім таварышам прайсціся, у якіх там ёсць у засеках», – заявіў міністр інфармацыі Ігар Луцкі.

Міністр назваў $ 900 тысяч «непрыстойнымі грашыма» і адзначыў, што недзяржаўныя СМІ спрабуюць «адбяліць» Ціханоўскага.

Сяргей Ціханоўскі ў Гомлі. Фота – belsat.eu

Падчас праграмы Луцкі таксама заявіў, што яго цяпер турбуе выкананне заканадаўства аб СМІ ў інтэрнэце і «мы будзем гэтым сур’ёзна займацца».

«Галоўная задача – гэта інфармацыйнае поле Рэспублікі Беларусь. Асабліва ў эпоху і перыяд сур’ёзных палітычных кампаніяў», – падкрэсліў новы міністр.

Hавiны
Ярмошына звярнулася ў СК з просьбай распачаць супраць Ціханоўскага новую крымінальную справу
2020.06.04 12:24
  • Блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня ў Горадні падчас пікету па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты ягонай жонкі Святланы Ціханоўскай. Затрыманне адбылося пасля таго, як адна з прысутных на пікеце жанчын справакавала канфлікт з Ціханоўскім, прыбылі міліцыянты, завязалася штурханіна. У выніку міліцыянт упаў. На наступны дзень МУС заявіў, што распачатая крымінальная справа аб гвалце ў дачыненні да працаўніка органаў унутраных спраў. Паводле міліцыі, пацярпелі двое працаўнікоў, яны шпіталізаваныя.
  • Паводле праваабаронцаў, агулам у межах «справы Ціханоўскага» былі затрыманыя 10 чалавек. У іх прайшлі ператрусы. 4 чэрвеня падчас трэцяга ператрусу на лецішчы ў Сяргея Ціханоўскага ў Гомельскім раёне следчая група знайшла 900 тысяч долараў. Жонка блогера Святлана Ціханоўская назвала гэта правакацыяй.
  • Праваабарончыя арганізацыя Беларусі прызналі Ціханоўскага палітвязнем і патрабуюць ягонага вызвалення. Вызваліць Ціханоўскага і ягоных паплечнікаў таксама заклікаў Еўразвяз. Еўрапарламент папярэдзіў, што ў дачыненні службовых асобаў, адказных за рэпрэсіі, могуць быць уведзеныя новыя санкцыі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў